From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераксіды, перакісы — складаныя рэчывы, у якіх атамы кіслароду злучаныя адзін з адным. Пераксіды лёгка вылучаюць кісларод. Для неарганічных рэчываў рэкамендуецца выкарыстоўваць тэрмін пераксіды, для арганічных рэчываў і сёння ў беларускай мове часта выкарыстоўваюць тэрмін перакіс. Пераксіды многіх арганічных рэчываў выбуханебяспечныя (перакіс ацэтону), у прыватнасці, яны лёгка ўтвараюцца фотахімічна пры працяглым асвятленні эфіраў у прысутнасці кіслароду. Таму перад перагонкай многія эфіры (дыэтылавы эфір, тэтрагідрафуран) патрабуюць праверкі на адсутнасць пераксідаў.
Пераксіды запавольваюць сінтэз бялку ў клетцы.
У залежнасці ад структуры адрозніваюць уласна пераксіды, надпераксіды, азаніды.
Рэчывы, якія змяшчаюць пероксагрупу -О-О-(напрыклад, пераксіду вадароду
Н2О2, пераксід натрыю[1] Na2O2).
Пераксіды шчолачных металаў рэагуюць з вадой, утвараючы шчолач і пераксід вадароду. У пераксідах кісларод мае ступень акіслення −1.
Надпераксіды (гіпераксіды, супераксіды) — неарганічныя злучэнні, якія змяшчаюць аніён О2−, напрыклад, надпераксід калію КО2.
Гэта злучэнні, у якіх атамы кіслароду злучаныя і паміж сабою, і з атамамі менш электраадмоўнага элемента.
Надпераксіды тэрмічна і хімічна мала стабільныя, моцныя акісляльнікі. Утрыманне кіслароду ў іх большае, чым у пераксідах. Лёгка распадаюцца з выдзяленнем кіслароду.
Кіслародныя злучэнні, якія змяшчаюць атамы O ў ступені акіслення −1/2. Надпераксіды выкарыстоўваюць для рэгенерацыі выдыханай газавай сумесі, у прыватнасці ў ізалявальных процігазах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.