![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/NorthangerPersuasionTitlePage.jpg/640px-NorthangerPersuasionTitlePage.jpg&w=640&q=50)
Перакананне (раман)
раман Джэйн Осцін 1817 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Перакананне» (англ.: Persuasion) — апошні завершаны раман англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін. Ён быў упершыню апублікаваны ў канцы 1817 года, праз шэсць месяцаў пасля смерці аўтаркі.
Перакананне | |
---|---|
англ.: Persuasion | |
![]() Тытульная старонка выдання 1818 года. | |
Жанр | раман |
Аўтар | Джэйн Осцін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1817 |
Дата першай публікацыі | 1817 |
Выдавецтва | Джон Мюрэй[d] |
Папярэдні | Northanger Abbey[d] |
Персанажы | Эн Эліят і Frederick Wentworth[d] |
![]() |
Раман апавядае гісторыю Эн Эліят, 27-гадовай дзяўчыны, сям’я якой пераязджае, каб скараціць свае выдаткі і пазбавіцца ад даўгоў. Свой маёнтак Кілінч-хол яны здаюць адміралу і яго жонцы. Брат жонкі, капітан ваенна-марскога флота Фрэдэрык Уэнтварт, быў некалі заручаны з Эн, але тады лэдзі Расэл, хросная Эн, пераканала яе разарваць заручы, бо малады чалавек не меў багацця. Цяпер, пасля сямігадовай разлукі, капітан Уэнтварт мае намер ажаніцца з Луізай Масгроўв, сваячкай Эн. Аднак няшчасны выпадак дае Фрэдэрыку і Эн другі шанец.
Раман быў добра прыняты ў пачатку XIX стагоддзя, але большая вядомасць прыйшла у канцы таго ж стагоддзя і працягваецца па сённяшні дзень. З тых часоў было апублікавана мноства навуковых прац па творчасці Осцін. Эн Эліят вылучаецца сярод іншых яе гераінь адноснай сталасцю. Паколькі «Перакананне» з’яўляецца апошнім завершаным раманам Осцін, яго прынята лічыць самым сталым раманам, які дэманструе вытанчанасць літаратурнай задумы, характэрную для жанчын, якія набліжаюцца да саракагадовага ўзросту. У адрозненне ад «Разуму і пачуцяў» і «Пыхі і перадузятасці», «Перакананне» не было заснавана на чарнавіках, напісаных Осцін да 1800 года.
Першае выданне «Пераканання» было апублікавана разам з раней неапублікаваным «Нортэнгерскім абацтвам» у канцы снежня 1817 года (на тытульным лісце абазначаны 1818 год). Замест імені пісьменніцы значылася «аўтар „Пыхі і перадузятасці“ і „Мэнсфілд-парка“». Пазней абодва раманы былі выдадзены асобна.
Раман неаднаразова адаптаваўся для сцэны, кіно і тэлебачання.