арашальна-абвадняльны канал From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночна-Кры́мскі кана́л (ПКК, укр.: Північно-Кри́мський кана́л (ПКК)) — арашальна-абвадняльны канал, пабудаваны ў 1961—1971 гадах для забеспячэння вадой малаводных і засушлівых тэрыторый Херсонскай і Крымскай абласцей Украінскай ССР з заборам вады са спецыяльна пабудаванага ў ніжнім цячэнні Дняпра Кахоўскага вадасховішча, напоўненага ў 1955—1958 гадах.
Північно-Кримський канал | |
---|---|
мост праз канал ля вёскі Сафіеўкі | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 402,6 км |
Максімальная глыбіня | 7 м |
Расход вады | 380 м?/з |
Шырыня канала ў яго пачатку — 150 метраў, глыбіня — 7 метраў. Сярэднегадавы сцёк — 380 м³/с (з гэтага аб’ёму звычайна 60-80 м³/с сыходзіла на сельскагаспадарчыя патрэбы паўднёвага захаду Херсонскай вобласці, 300—320 м³/с — у Крым). Максімальна тэхналагічна магчымы сцёк — да 500 м³/с (гэта складае 30 % сцёку Дняпра ў яго ніжнім цячэнні, роўнага 1670 м³/с).
У красавіку 2014 года падача вады з Дняпра на Крымскі паўвостраў была перакрыта. 24 лютага 2022 года, падчас уварвання ва Украіну, Херсонская частка канала была ўзята пад кантроль Расіяй, што стварыла магчымасць аднаўлення падачы вады ў Крым. 3 сакавіка вада з Дняпра паступіла ў Крым па Паўночна-Крымскім канале[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.