![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Ocean_currents_1943_%2528borderless%25293.png/640px-Ocean_currents_1943_%2528borderless%25293.png&w=640&q=50)
Паўночна-Атлантычнае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночна-Атлантычнае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, працяг Гальфстрыма. Пачынаецца каля Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі і накіравана на паўночны ўсход — у Нарвежскае мора. Каля 60° паўночнай шыраты разгаліноўваецца на Ірмінгера цячэнне і Нарвежскае цячэнне.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Ocean_currents_1943_%28borderless%293.png/640px-Ocean_currents_1943_%28borderless%293.png)
Тэмпература вады ад 7 да 15 °С. Скорасць на поўдні 0,9-1,8 км/гадз, на паўночным усходзе да 0,4-0,7 км/гадз. Расход вады мяняецца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці Гальфстрыма. Ваганні расходу вады і цеплавога стану Паўночна-Атлантычнага цячэння ўплываюць на надвор'е і клімат Заходняй і Паўночнай Еўропы.