Паўднёвая федэральная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвая федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Пры ўтварэнні ўказам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 года акруга атрымала назву Паўночна-Каўказскай. Але ўжо 21 чэрвеня 2000 года, указам № 1149, перайменавана ў Паўднёвую. 28 ліпеня 2016 года ў склад акругі ўвайшлі рэгіёны былой Крымскай федэральнай акругі[1].