Паштамт
буйное прадпрыемства агульнадаступнай паштовай службы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паштамт (ням.: Postamt, ад Post — «пошта» і Amt — «служба, кіраванне») — буйное прадпрыемства агульнадаступнай паштовай службы з уласным даставачным раёнам, якое ажыццяўляе ўсе віды паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі і дастаўку перыядычных выданняў.
Як правіла, у падначаленні у паштамта знаходзіцца шэраг паштовых аддзяленняў (аддзяленняў сувязі), а сам ён падпарадкаваны паштова-тэлеграфнаму кіраванню, часам — галоўнаму паштамту.