![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/%25D0%2590%25D0%25B4%25D0%25BC%25D0%25B8%25D0%25BD%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25B8%25D1%258F_%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2587%25D0%25B8%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BE%25D0%25BD%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%2590%25D0%25B4%25D0%25BC%25D0%25B8%25D0%25BD%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25B8%25D1%258F_%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2587%25D0%25B8%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BE%25D0%25BD%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Пачынкаўскі раён (Смаленская вобласць)
муніцыпальны раён у Смаленскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пачынкаўскі раён (руск.: Почи́нковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі.
Пачынкаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1 кастрычніка 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | 48149 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Адміністрацыйны цэнтр — горад Пачынак, знаходзіцца за 52 км ад Смаленска. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2020 года — 29 061 чал.
Пачынкаўскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Смаленскай вобласці. Мяжуе на паўночным захадзе са Смаленскім, на захадзе з Манастыршчынскім, на паўднёвым захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Шумяцкім, на паўднёвым усходзе з Рослаўльскім, на ўсходзе з Ельнінскім, на паўночным усходзе з Глінкаўскім, на поўначы з Кардымаўскім раёнамі Смаленскай вобласці.
Цэнтральная і ўсходняя частка раёна ляжыць на Смаленска-Маскоўскім узвышшы, паўночная і паўднёвая — у Верхне-Дняпроўскай і Сожска-Асцёрскай нізінах.