Пачатак (фільм, 2010)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пачатак»[17] (англ.: Inception) — навукова-фантастычны трылер Крыстафера Нолана, грунтаваны на ідэі ўсвядомленых сноў (руск.) (бел.[18]. Прафесіяналы прамысловага шпіянажу (руск.) (бел., якія выкарыстоўваюць спецыяльныя прыёмы для здабычы стратэгічна важнай інфармацыі шляхам уварвання ў сны іншых людзей, асвойваюць новую тэхніку — «укараненне» (мабыць, больш дакладны пераклад арыгінальнай назвы фільма[19]) ідэі ў свядомасць чалавека праз яго сон. Важную ролю ў фільме іграе тэхналогія, якая дазваляе некалькім людзям апускацца ў адзін і той жа сон. Жанрам «Пачатак» нагадвае традыцыйны «фільм-рабунак (руск.) (бел.»[20][21][~ 1], з тою розніцай, што мэтай з’яўляецца не выкраданне аб’екта, а ўкараненне ідэі ў свядомасць ахвяры.
Праца над стужкай стартавала ў пачатку 2000-х гадоў, калі Нолан напісаў 80-старонкавы выклад сюжэту пра выкрадальнікаў сноў. У 2001 годзе ён абмяркоўваў ідэю фільма з кінакампаніяй «Warner Bros.», але прыйшоў да высновы, што экранізацыя такога сюжэту не можа быць малабюджэтнай, а досведу здымкі блокбастараў (руск.) (бел. у той час ён не меў[21]. Толькі пасля завяршэння працы над такім рэкардсменам касавых збораў, як «Цёмны рыцар», Нолан адчуў у сабе сілы вярнуцца да «Пачатку». Перш за ўсё ён за паўгода адшліфаваў сцэнарый[22], які студыя нарэшце ўхваліла і набыла яго ў лютым 2009 года. Здымка стужкі пачалася ў Токіа ў чэрвені, а скончылася ў Канадзе ў лістападзе таго самага года[23].
Бюджэт фільма склаў 160 млн $, расходы падзялілі між сабою «Warner Bros.» і «Legendary Pictures»[24]. Рэпутацыя Крыстафера Нолана і ашаламляльны поспех «Цёмнага рыцара» дазволілі патраціць на рэкламу фільма 100 млн $. Прэм’ера адбылася ў Лондане 13 ліпеня, за тры дні да выхаду фільма ў звычайных кінатэатрах (уключаючы фармат IMAX (руск.) (бел.). Фільм атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў, сабраўшы ў першы дзень паўночнаамерыканскага праката 21 млн $, а за выхадныя — 62,7 млн $, што стала найлепшым вынікам па зборах для арыгінальнай кінафантастыкі (калі не браць у разлік «Аватар»)[25]. Фільм займае 13-ы радок сярод 250 найлепшых фільмаў па версіі IMDb[26].