Пасынак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасынак[1], або пасерб — сын, няродны аднаму з сужэнцаў.
Пасынкам можа звацца толькі няроднае аднаму з сужэнцаў дзіцё, напрыклад, народжанае ў папярэднім шлюбе другога сужэнца. Калі дзіцё няроднае абодвум сужэнцам, ужываецца паняцце прыёмны сын.
Жаночы сінонім пасынка — падчарыца, падчарка, пасербіца.
Няродны бацька адносна пасынка завецца айчымам, няродная маці — мачахай.