Пасудзіна Дзьюара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасудзіна Дзьюара — пасудзіна, прызначаная для працяглага захоўвання рэчываў пры падвышанай або паніжанай тэмпературы. Перад змяшчэннем у пасудзіну Дзьюара рэчыва неабходна нагрэць або астудзіць. Пастаянная тэмпература падтрымліваецца пасіўнымі метадамі, за кошт добрай цеплаізаляцыі і / або працэсаў у рэчыве (напрыклад, кіпенне). У гэтым асноўнае адрозненне пасудзіны Дзьюара ад тэрмастатаў, крыястатаў.