From Wikipedia, the free encyclopedia
Патрыярх Парфірый (свецкае імя Прваслаў Перыч; нар. 22 ліпеня 1961, г. Бечай, Сербія) — Патрыярх Сербскі.
Парфірый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Jovan Pavlović[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ірыней, патрыярх сербскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | праваслаўны епіскап | ||||||
Нараджэнне |
22 ліпеня 1961 (63 гады) |
||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў пачатковую школу ў Чаругу, а гімназію — у Нові-Садзе ў 1980 годзе.
Вывучаў археалогію на Філасофскім факультэце Бялградскага ўніверсітэта, у 1987 годзе скончыў Багаслоўскі факультэт Сербскай Праваслаўнай Царквы ў Бялградзе.
Пастрыжаны ў манаства 11 красавіка 1986 года сваім духоўным айцом іераманахам Ірынеем (Булавічам), пасля епіскапам Бачскім. 23 чэрвеня таго ж года епіскап Рашска-Прызрэнскі Павел (у 1990-2009 гады — Патрыярх Сербскі) рукапалажыў манаха Парфірыя ў сан іерадыякана ў манастыры Святой Троіцы ў Мушуціштэ.
Навучаўся ў аспірантуры Багаслоўскага факультэта Афінскага ўніверсітэта ў 1987-1990 гадах. Там жа ў 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
21 лістапада 1990 года рукапаложаны ў сан іераманаха ў манастыры Святых Архангелаў у Кавілі (Бацкая епархія) і тады ж прызначаны ігуменам гэтага манастыра.
14 мая 1999 года рашэннем Архіерэйскага Сабора абраны епіскапам Эгарскім, вікарыем Бацкай епархіі. 13 чэрвеня 1999 года Патрыярх Сербскі Павел узначаліў яго архіерэйскую хіратонію.
26 мая 2014 года Архіерэйскім Саборам абраны мітрапалітам Заграбска-Люблянскім. Настолаванне, якое здзейсніў Патрыярх Сербскі Ірыней, адбылося 13 чэрвеня ў Кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга ў Заграбе.
18 лютага 2021 года Архіерэйскім саборам Сербскай Праваслаўнай Царквы абраны Патрыярхам Сербскім[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.