Партугальская Індыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партугальская Індыя (парт.: Estado Português da Índia, Índia Portuguesa) — партугальскія каланіяльныя ўладанні на паўвостраўе Індастан.
Партугальская Індыя складалася з Гоа, Дадры і Нагар-Хавелі, Дамана і Дыу, а таксама Мумбаі (да 1661 года) — у XVI стагоддзі партугальцы назвалі гэта месца «Бом Баі» ці «Бом Бейм» — «добры заліў». Тэрыторыі партугальскай Індыі часам аб'ядноўваюцца пад назвай Гоа.