From Wikipedia, the free encyclopedia
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, створаны ў 1755 годзе Ганнай Разінай Лішэўскай .
| ||
Ганна Разіна Лішэўская[d] | ||
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага. 1755 | ||
Матэрыял | палатно і алейныя фарбы | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Гістарычны музей у Санаку[d] |
Міхал Казімір паказаны ў поўны рост. Яго фігура ў малінавым кафтане добра вылучаецца на фоне рамантычнага пейзажу. Выбраны даволі складаны ракурс, дзякуючы якому дынаміка рухаў асобы добра спалучаецца з акружэннем. Перад гледачом паўстае валявы, упэўнены ў сваіх дзеяннях чалавек. Па характары вырашэння партрэт М. К. Агінскага з’яўляецца параднай выявай. Аб гэтым сведчаць агульны кампазіцыйны лад твора і пільная ўвага аўтара да дэталяў. Сцэна бітвы, як і сціснуты ў руцэ героя эфес шаблі, военачальніцкае жазло, зорка ордэна Белага Арла, апавядаюць аб вяльможы, грамадскім дзеячы.
На героі карціны парадны касцюм вышэйшага саслоўя[1]. Міхал Казімір апрануты ў суконны, кармазінавага колеру каптан-жустакор без каўняра з шырокімі абшлагамі-раструбамі на рукавах. Краі полаў да таліі, каўнерны выраз каптана абшыты залацістакарычневым аксамітам з сярэбраным шыццём[1]. 3 такога ж аксаміту шырокія абшлагі і нагавіцы, запраўленыя ў высокія чорныя боты на даволі высокім абцасе са шпорамі[1]. Вышыўкай сярэбранай ніццю ўпрыгожаны таксама праразныя кішэні з фігурным клапанам. На рукавах з-пад абшлагаў каптана выступаюць тонкія карункі белай кашулі. Праз плячо павязана блакітная муаравая стужка Ордэна Белага Арла[1].
Пад каптаном на шэры шаўковы камзол з сярэбранай вышыўкай надзеты баявы панцыр , паверх якога апяразаны слуцкі пояс, на шыі павязаны чорны шаўковы гальштук, а на галаве белы напудраны парык з буклямі і касіцай[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.