Партал:Біяграфіі/Абраныя артыкулы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісус Хрыстос, Езус Хрыстус (каля 4 г. да н.э. — каля 30 г. н.э.) — цэнтральная постаць хрысціянства, Богачалавек, большасць хрысціянскіх дэнамінацый лічыць Яго Божым Сынам, у Якім спалучаны Боская (як Бог-Сын ён — другая асоба Тройцы) і чалавечая (народжаны ад Марыі) прыроды. Паводле Новага Запавету, добраахвотна прыняў пакутніцкую смерць, каб выкупіць людскія грахі. Адсюль розныя эпітэты і імёны Ісуса Хрыста — Збавіцель, Сын Чалавечы, Сын Божы і інш.
Хрысціянская царква лічыць Ісуса Хрыста заснавальнікам свайго веравызнання. Апісанне жыцця і вучэння Ісуса выкладзена ў тэкстах кананічных Евангелляў ад Мацвея, Марка, Лукі і Яна (далей…).
Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі (1861—1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця.
Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатра. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію. У сваёй музычна-тэатральнай дзейнасці ён працягваў развіваць на больш высокім прафесійным узроўні традыцыі тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча (далей…).