![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Br_park_ll.jpg/640px-Br_park_ll.jpg&w=640&q=50)
Парк імя Першага мая (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парк культуры і адпачынку — гарадскі парк у Брэсце.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Br_park_ll.jpg/640px-Br_park_ll.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/BrestPark.jpg/640px-BrestPark.jpg)
Створаны ў 1906 годзе салдатамі дыслакаванага ў горадзе Лібаўскага палка Рускай імператарскай арміі. На пачатку парк займаў плошчу 4 га. Станам на 2021 год плошча больш за 20 га, парк найвялікшы ў Брэсце, яго складаюць дзесяткі відаў дрэваў, рэдкіх для гэтай часткі Еўропы, напрыклад, платан, тамарыск, вяз, елка і серпенцін.
Са студзеня 1941 года меў назву Парк культуры і адпачынку імя 1-га Мая і быў адкрыты 1 мая 1941 года. З чэрвеня 2001 года называецца Паркам культуры і адпачынку.
Зведаў татальную рэканструкцыю да свайго юбілею, якая пачалася ў 2004 годзе і доўжылася два гады. 16 кастрычніка 2004 года парк часткова адкрыты пасля першага этапу рэканструкцыі. У 2006 годзе, да 100-годдзя, рэканструкцыя завершана і парк цалкам адкрыты для наведвання.