Пардубіцкі край
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пардубіцкі край (чэшск.: Pardubický kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, утвораная ў чэрвені 2005 года. У парушэнне гісторыка-этнаграфічных межаў, Пардубіцкі край «захапіў» у свае межы як усходнюю частку ўласна Чэхіі (Багеміі), так і паўночна-заходні «кавалачак» Маравіі. На ўсходзе Пардубіцкі край мяжуе з Оламаўцкім краем (краінай ганакаў — субэтнічнай групай мараван), на паўднёвым усходзе з Паўднёвамараўскім краем, на паўднёвым захадзе з краем Высачына, на захадзе са Сярэднечэшскім краем, на паўночным захадзе з Кралавеградзецкім краем і на паўночным усходзе з Ніжнесілезскім ваяводствам Польшчы. Адміністрацыйным цэнтрам края з'яўляецца горад Пардубіцы.
Пардубіцкі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Pardubický kraj | |||||
|
|||||
Краіна | Чэхія | ||||
Статус | Край | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 4 раёны | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Пардубіцы | ||||
Дата ўтварэння | чэрвень 2005 | ||||
Гетман | Марцін Неталіцкі | ||||
Насельніцтва (2011) | 511 627 чал. | ||||
Шчыльнасць | 113,22 чал./км² | ||||
Плошча | 4 519 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
1424 м |
||||
Часавы пояс | CET (UTC+1, улетку UTC+2) | ||||
Код ISO 3166-2 | CZ-PA | ||||
Код аўтам. нумароў | E | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Край займае плошчу 4519 км², што адпавядае 5,7 % агульнай плошчы Чэхіі. 44,6 % тэрыторыі выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, 29,4 % займаюць лясы. Пра Пардубіцкі край гавораць: «Тут пачынаецца залатая паласа чэшскіх зямель». Бо менавіта ў Пардубіцкім рэгіёне размяшчаюцца самыя ўрадлівыя землі Чэхіі.
Вялікую плошчу края займаюць драбнасопачнікі і ўзвышшы, якія працягнуліся да нізін берагоў Лабы. На мяжы з Польшчай ляжыць адзін з самых высокіх горных масіваў Чэхіі — Краліцкі Снежнік. Паўночны захад масіва складаюць нізкія, з плоскімі вяршынямі Орліцкія горы. На поўдні пачынаецца Жалезнымі і Ждзярскімі гарамі Чэшска-Мараўскага ўзвышша.
Самай доўгай ракой Пардубіцкага края з'яўляецца левы прыток Лабы — рака Хрудзімка. Таксама па тэрыторыі края праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел паміж Паўночным і Чорным морамі, які служыць натуральнай мяжой паміж уласна Чэхіяй і Маравіяй.
Край падзелены на 4 раёны:
Раён | Плошча, км² |
Насельніцтва,[1] чал. (2011) |
Колькасць населеных пунктаў |
---|---|---|---|
Пардубіцы | 880,09 | 168 423 | 112 |
Хрудзім | 992,62 | 103 199 | 108 |
Усці-над-Орліцы | 1258,31 | 136 760 | 115 |
Світаві | 1378,56 | 103 245 | 116 |
У краі налічваецца 451 населены пункт, у якіх пражывае 507 000 чалавек (5 % насельніцтва Чэхіі). У паселішчах з колькасцю жыхароў менеш за 500 чалавек пражывае 14 % усяго насельніцтва края. У гарадах з колькасцю жыхароў больш за 10 000 чалавек пражывае 42 % насельніцтва, у адміністрацыйным цэнтры края Пардубіцах жыве 18 % насельніцтва.
Ніжэй прыведзены спіс найбуйнейшых гарадоў:
Горад | Насельніцтва |
---|---|
Пардубіцы | 90 171 |
Хрудзім | 23 484 |
Світаві | 17 476 |
Чэска-Тршэбава | 16 533 |
Усці-над-Орліцы | 15 151 |
Вісаке-Міта | 12 390 |
Мораўска-Тршэбава | 11 599 |
Глінска | 10 452 |
Літамышль | 10 231 |
Пардубіцкі край з'яўляецца аграрна-прамысловым рэгіёнам. 4 % тэрыторыі края занята сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Доля апрацоўчай вытворчасці ў валавым унутраным прадукце края складае 34 %, а гандаль — 12 %.
Чыгуначная сетка края мае агульную працягласць 500 кіламетраў. Праз рэгіён праходзяць важныя міжнародныя чыгуначныя лініі Парыж — Нюрнберг — Прага — Вена і Берлін — Прага — Брно — Вена. Галоўная аўтамагістраль края злучае гарады Пардубіцы і Хрудзім. Таксама будуецца аўтабан Прага — Подэбрады. Важную ролю ў паветраным паведамленні адыгрывае аэрапорт Пардубіцаў. Апроч грамадзянскага аэрапорта, у Пардубіцах таксама дзейнічае ваенны аэрадром. У суднаходнай частцы Эльбы грузаперавозкі ажыццяўляюцца водным транспартам, асноўным портам таксама з'яўляюцца Пардубіцы.
У культурным жыцці рэгіёна турыстаў прыцягваюць музычныя фестывалі: «Музычная вясна ў Пардубіцах», музычны фестываль Бедржыха Сметаны ў Літамышлі. У Пардубіцах маецца драматычны тэатр. Асноўныя славутасці края:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.