![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Countries_implicated_in_the_Panama_Papers.svg/langbe-640px-Countries_implicated_in_the_Panama_Papers.svg.png&w=640&q=50)
Панамскія дакументы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Панамскія дакументы[1], панамагейт[2], «Панамскі архіў»[3] або «Панамскае дасье»[4] — нефармальная назва ўцечкі канфідэнцыйных дакументаў Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca, якую СМІ ў 2012 годзе называлі лідарам галіны ў краіне[5].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Countries_implicated_in_the_Panama_Papers.svg/640px-Countries_implicated_in_the_Panama_Papers.svg.png)
Дакументы былі атрыманы нямецкай газетай Süddeutsche Zeitung у 2015 годзе ад ананімнай крыніцы. На працягу года група міжнародных журналістаў пад эгідай амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) вывучала дакументы. Публікацыя вынікаў расследавання адбылася 3 красавіка 2016 года[6]. ICIJ адмовілася публікаваць у адкрытым доступе як сам архіў, так і копіі дакументаў з яго[7]. Вынікі даследаванняў дакументаў ахопліваюць перыяд з 1977 па 2015 гады[8]. Асноўнай тэматыкай апублікаваных вынікаў стала выкрыццё наяўнасці схаванай уласнасці палітыкаў і звязаных з гэтым канфліктаў інтарэсаў.
Меркаваны архіў памерам у 2,6 тэрабайта змяшчае 11,5 мільёна файлаў, у якіх згадваецца мноства цяперашніх і былых сусветных лідараў, высокапастаўленых чыноўнікаў і вядомых людзей[9]. У матэрыялах згадваецца, у прыватнасці, 12 дзеючых і былых кіраўнікоў дзяржаў[10].