From Wikipedia, the free encyclopedia
Памер такту — лік, які пазначае ёмістасць такту, гэта значыць колькасць і адносную працягласць доляй, якія ён здольны ўтрымліваць. У нотах пазначаецца ў выглядзе дробу, які размяшчаецца ў пачатку твора, адразу пасля ключа і «ключавых» знакаў, на кожным нотаносцу асобна, і захоўвае значэнне да канца твора або да ўстанаўлення новага памеру. Лічнік гэтай долі паказвае лік асноўных доляй у такце, а назоўнік — іх адносную працягласць.
Прыклады:
Музычны (тактавы) памер вызначаецца чаргаваннем моцных, слабых і адносна моцных доляй (так званай «пульсацый») музыкі, якія, як правіла, лёгка пачуць.
Простых памераў усяго два — двухдольны і трохдольны; з іх утвараюцца складаныя (у тым ліку памер 4/4) і змешаныя (5/4, 7/4 і інш.) памеры. Змешаны памер утворыцца спалучэннем двух- і трохдольных памераў. Напрыклад 5/8=3/8+2/8=2/8+3/8 (залежыць ад расстаноўкі акцэнтаў кампазітарам). Або 13/4=2/4+2/4+2/4+2/4+2/4+3/4=2/4+2/4+3/4+2/4+2/4+2/4.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.