Палі́цыя (фр.: Police, ад стар.-грэч.: ἡ πολιτεία — «дзяржава») — орган дзяржаўнай улады (сістэма дзяржаўных органаў), які займаецца аховай грамадскага парадку і барацьбой з правапарушэннямі (у т.л. са злачыннасцю). Разам са службай бяспекі, выведвальным і контрвыведніцкім органамі, а таксама некаторымі іншымі спецыялізаванымі органамі, паліцыя складае праваахоўны механізм дзяржавы (гл. Праваахоўныя органы).

У залежнасці ад асаблівасцяў канкрэтнай дзяржавы паліцыя можа ўваходзіць у склад міністэрства ўнутраных спраў (напрыклад, Расія, Чэхія), або ў склад міністэрства юстыцыі (напрыклад, Швецыя), ці ж у склад самастойнага адміністрацыйнага органа (напрыклад, нацыянальнага паліцэйскага агенцтва), які (самастойны орган) можа быць альбо асобным органам выканаўчай улады або ўваходзіць у склад праваахоўных органаў з больш шырокімі паўнамоцтвамі (напрыклад, Нацыянальнае паліцэйскае агенцтва Японіі з'яўляецца складовай Камітэта дзяржаўнай грамадскай бяспекі Японіі).

Гл. таксама

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.