Паліца (аблачэнне)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́ліца (грэч. ἐπιγονάτιον) — частка багаслужбовага аблачэння візанта-праваслаўнага і грэка-каталіцкага архіерэя, протапрэсвітара, архімандрыта, ігумена ці, у якасці ўзнагароды, прэсвітара. Уяўляе сабой ромб з тканіны з крыжом пасярэдзіне, які прышываецца за востры вугал на стужцы каля правага сцягна (калі духоўная асоба мае набедранік, то ён носіцца на левым баку).
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паліца.