![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/Midnight_sun.jpg/640px-Midnight_sun.jpg&w=640&q=50)
Палярны дзень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палярны дзень — перыяд, калі Сонца не заходзіць за гарызонт больш як 1 суткі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/Midnight_sun.jpg/640px-Midnight_sun.jpg)
Самы кароткі палярны дзень доўжыцца 2 сутак і назіраецца на палярным крузе. Самы доўгі — звыш 6 месяцаў — на полюсах. На Паўночным полюсе гэта прыкладна з 18 сакавіка па 26 верасня, на Паўднёвым — з 21 верасня па 23 сакавіка. Дзякуючы рэфракцыі, на працягу некалькіх сутак сонца свеціць адначасова на абодвух полюсах.