«Паляванне» (дацк.: Jagten) — мастацкі фільм 2012 года рэжысёра Томаса Вінтэрберга[7].

Фільм быў прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[8].

Сюжэт

Пасля пакутлівага развода ў 40-гадовага Лукаса новая сяброўка, новая праца, ён імкнецца аднавіць адносіны са сваім сынам-падлеткам Маркусам. Але ўсё складваецца не да ладу. Нявінная дзіцячая фантазія абарачаецца ненаўмыснай хлуснёй. І вось напярэдадні Каляд, калі падае снег і запальваюцца агні на ёлцы, хлусня разрастаецца і пранікае паўсюль, як нябачны вірус. Расце недавер, і невялікую вёсачку ахоплівае калектыўная істэрыя, пакуль Лукас вымушаны змагацца за сваё жыццё і годнасць[8].

Акцёрскі склад

   Мадс Мікельсен      Лукас
   Томас Бо Ларсен      Тэа
   Аляксандра Рапапорт      Надзя
   Аніка Ведэркоп      Клара
   Ласе Фогельстром      Маркус
   Сусе Вольд      Грэта
   Анна Луіза Хасінг      Агнес
   Ларс Рантэ      Бруун
   Оле Дзюпон      землеўласнік / адвакат

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 38 кінаўзнагародамі і яшчэ 73 намінацыямі[9].

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.