From Wikipedia, the free encyclopedia
Палы́н[3] (Artemisia) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Палын | |||||||||||||||||||
Палын звычайны (Artemisia vulgaris) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Artemisia L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты. Вышыня да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка.
Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Некаторыя віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напрыклад, палынныя пустыні Паўднёвага Казахстана, Сярэдняй Азіі). На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя палын горкі (Artemisia absinthium), палын звычайны, або чарнобыльнік (Artemisia vulgaris), палын палявы (Artemisia campestris). Растуць на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.
Лекавыя, кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны. Як лекавы сродак ужываюць палын цытварны (Artemisia cina), горкі (Artemisia absinthium), мяцёлчаты (Artemisia abrotanum) і інш. Культывуецца палын эстрагонавы, або эстрагон (Artemisia dracunculus).
Некаторыя віды палыну — пустазелле.
Род налічвае каля 400 (па іншых звестках 250) відаў. Паводле сайта The Plant List — 481 від. Некаторыя з іх:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.