![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Falls_of_Clyde_deck.jpg/640px-Falls_of_Clyde_deck.jpg&w=640&q=50)
Палуба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́луба (таксама дэк) — архітэктурны элемент судна, гарызантальнае перакрыцце ў корпусе або надстройках, якое абапіраецца на борты, пераборкі і пілерсы (пры іх наяўнасці) і якае складаецца з набору (бімсаў, карлінгсаў і інш.) і насцілу (звычайна драўлянага або металічнага); падзяляе ўнутраную прастору корпуса карабля на памяшканні па вертыкалі[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Falls_of_Clyde_deck.jpg/640px-Falls_of_Clyde_deck.jpg)
Палуба, якая ідзе не па ўсёй даўжыні або шырыні судна, а толькі на частцы яе, называецца платформай.
Прастора паміж дзвюма палубамі называецца твіндэкам[2].
Таксама тэрмін «палуба» (і некаторыя іншыя марскія тэрміны) прымяняецца да цяжкіх паветраных суднаў з узлётнай масай больш за 43 тон.