Палесцінская аўтаномія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палесці́нская аўтано́мія (ПА) — назва прынятая ў беларускай мове дзеля азначэння Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (па-арабску: السلطة الوطنية الفلسطينية — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палесцінская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасці з дамовамі ад 13 верасня 1993 года ў якасці часовай формы самакіравання арабскага народа Палесціны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан з цэнтрам у Іерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на дадзены момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Іардан і Сектара Газа.