![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Ardeshir.jpg/640px-Ardeshir.jpg&w=640&q=50)
Палац Ардашыра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Ардашыра (перс.: قلعه اردشير بابکان) або Атэш-Кадэх (آتشکده) — адна з рэзідэнцый першага сасанідскага цара Ардашыра, выбудаваная ім поплеч крэпасці Галех-Дахтар прыблізна ў 224 годзе. Руіны — у наваколлях сучаснага Фірузабада (вобласць Фарс).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Ardeshir.jpg/640px-Ardeshir.jpg)
Нароўні з Сервестанскім палацам уяўляе вялікая цікавасць як адзін з нешматлікіх захаваных помнікаў сасанідскай архітэктуры. Разваліны займаюць участак памерам 105 на 55 метраў. У старажытнасці перад палацам меўся штучны вадаём.
У 1997 г. улады Ірана прапанавалі ЮНЕСКА уключыць Атэш-Кадэх разам з Галех-Дахтарам у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны[1].