From Wikipedia, the free encyclopedia
Палацца Строцы (італ.: Palazzo Strozzi) — фларэнційскі палац (палацца) эпохі Рэнесансу. Будынак быў пабудавана па заказе Філіпа Строцы меркавана па праекце Джуліяна да Сангала ў 1489—1539 гг. Па сваёй форме адносіцца да фларэнційскіх гарадскіх палацаў ранняга Адраджэння.
Славутасць | |
Палацца Строцы | |
---|---|
43°46′17″ пн. ш. 11°15′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | магчыма Бенедэта Маяна[d][3][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіпа Строцы прызначыў тэрмін пачатку будаўніцтва палацца на 6 жніўня 1492 г. у строгай адпаведнасці з астралагічным прагнозам. За ўзор архітэктар сямейства Строцы Бенедэта да Маяна ўзяў палац Медычы, вядомы цяпер як Палацца Медычы-Рыкардзі, аўтарам якога быў Мікелоца.
Будынак абліцаваны выпуклымі каменнымі блокамі, якія пакідаюць вельмі гарманічнае ўражанне. Яго ўзмацняе выступалы карніз дойліда Кронака.
Філіпа Строцы памёр, не дачакаўшыся заканчэння будаўніцтва свайго палацца, а яго сын П’еро выехаў з Фларэнцыі ў Францыю, да двара сваёй стрыечнай сястры, Кацярыны Медычы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.