Паланцін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паланцін[1] (фр.: palantine ад palatin — «пфальцкі»[2]) — футравая або аздобленая футрам доўгая жаночая накідка прамавугольнай формы. У цяперашні час паланцінам называюць прастакутныя накідкі з воўны, шоўку, лёну, атласу і многіх іншых матэрыялаў. Такое покрыва з памерамі не менш за паўметра па шырыні і да двух метраў даўжынёй нярэдка ўпрыгожана па краях альбо па перыметры узорам; колеравая гама разнастайная. Яго можна выкарыстоўваць як накідку, павязваць як шалік ці як галаўны ўбор.