From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакт Брыя́на — Ке́лага, або Парыжскі пакт — дагавор аб адмове ад вайны ў якасці сродку нацыянальнай палітыкі; атрымаў назву па імёнах ініцыятараў — міністра замежных спраў Францыі А. Брыяна і дзяржсакратара ЗША Ф. Келага. Падпісаны 27 жніўня 1928 года прадстаўнікамі 15 дзяржаў (пазней да іх далучыліся амаль усе краіны, якія існавалі ў той час). Заключэнне дагавора азначала першы крок на шляху стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе.
Ідэя дагавора аб адмове ад вайны ў якасці сродку нацыянальнай палітыкі была падказана міністру замежных спраў Францыі Брыяну амерыканскім антываенным актывістам Дж. Шотвелам. 6 красавіка 1927 года Брыян звярнуўся да ЗША з заклікам скласці амерыкана-французскі дагавор "аб вечнай дружбе, які забараняе звяртацца да вайны як да сродку нацыянальнай палітыкі».
28 снежня 1927 года дзяржсакратар ЗША Фрэнк Келаг заявіў Брыяну, што амерыканскі ўрад прымае прапанову Францыі, але пры гэтым лічыць немагчымым заключыць такі дагавор толькі з Францыяй. Паводле меркавання Келага, трэба «дасягнуць далучэння ўсіх галоўных дзяржаў да пакта, пасродкам якога гэтыя дзяржавы адмовіліся б ад вайны як сродку нацыянальнай палітыкі».
27 жніўня 1928 года ў Парыжы адбылося падпісанне дагавора. Подпісы пад ім паставілі прадстаўнікі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Бельгіі, Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі, ПАС, Ірландыі, Індыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Японіі.
Пазней да пакта далучыліся СССР[1] і яшчэ 48 дзяржаў. Да канца 1928 года да пакта далучыліся 63 дзяржавы, гэта значыць амаль усе краіны, якія існавалі да той час. Сярод краін, якія не падпісалі дагавор: Швейцарыя, Аргенціна, Бразілія, Мексіка, Калумбія, Саудаўская Аравія. Ужо 29 жніўня 1928 года СССР ратыфікаваў пакт і выступіў ініцыятарам падпісання Маскоўскага пратакола 1929 года аб датэрміновым набыцці моцы абавязацельстваў па ім. Фармальна дагавор набыў моц 24 ліпеня 1929 года.
У 1930 годзе Келагу была прысуджана Нобелеўская прэмія міру 1929 года «за падрыхтоўку Парыжскага пакта». Брыян атрымаў аналагічную прэмію яшчэ ў 1926 годзе за Лакарнскія дагаворы.
Пакт стаў адной з прававых асноў для Нюрнбергскага працэсу, на якім кіраўнікам нацысцкай Германіі было прад'яўлена абвінавачванне ў парушэнні Пакта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.