![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Old_house_at_Pakro%25C5%25ADskaja_street_in_Viciebsk_-_panoramio.jpg/640px-Old_house_at_Pakro%25C5%25ADskaja_street_in_Viciebsk_-_panoramio.jpg&w=640&q=50)
Пакроўская вуліца (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакроўская вуліца — вуліца, размешчана ў заходняй частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы 600 метраў, ад вуліцы Савецкай Арміі да 1-й вуліцы Жарэса.
Пакроўская вуліца Віцебск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
![]() |
Вуліца перасякаецца з 1-й вуліцай Красіна і вуліцай Кандрацьева.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Old_house_at_Pakro%C5%ADskaja_street_in_Viciebsk_-_panoramio.jpg/640px-Old_house_at_Pakro%C5%ADskaja_street_in_Viciebsk_-_panoramio.jpg)
Пакроўская вуліца фармавалася ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Назву атрымала ад драўлянай Пакроўскай царквы, пабудаванай у канцы XVIII стагоддзя, якая праіснавала да 1860-х гадоў. У 1850-х гадах вуліца была падзелена на 1-ю і 2-ю Пакроўскія вуліцы, якія ў пачатку XX стагоддзя пачалі называцца, адпаведна, Вялікай і Малой Пакроўскай вуліцы. Вуліца, у тыя часы, у паўночным кірунку была працяглей сучаснай на 200 метраў і выходзіла да акопнай Ільінскай плошчы. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзілася тытунёва-махоркавая фабрыка і паравы завод па вытворчасці алею. З 1927 года да пачатку 1990-х называлася вуліца Дзяржынскага.