From Wikipedia, the free encyclopedia
Пазумент[1] — залатая, срэбная або мішурная (медная, алавяная) тасьма; залататканая стужка , павязка, ашалёўка, аблямоўка[2]. Розныя вырабы (шнуры, тасьма, махры) з кручанай пражы[3][4], тое ж, што басон з пражы з кручанай металічнай ніткі[5][6].
Хоць слова па сваім паходжанні (фр.: passement — аблямоўка) павінна б было азначаць усякага роду басонны выраб, але звычайна прынята называць так пераважна залаты або сярэбраны басон. Пад басонам наогул разумеецца плецены выраб (шнур, тасьма (аграмант), махры, сінель, кутасы і іншае), які ідзе на ўпрыгожванне адзення, мэблі, драпіровак і іншага. Галоўным матэрыялам для вытворчасці гэтых вырабаў служыць пража кручаная або, часцей за ўсё, абматаная больш тонкай і прыгожай ніткай. Так, залатой і срэбнай (сапраўднымі або мішурнымі) ніткамі абмотваецца шаўковая, ільняная або баваўняная пража, шаўковай — ільняная і баваўняная, ваўняной — баваўняная.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.