Пазна́ньскія пратэсты 1956, таксама вядомыя як Пазнаньскае паўстанне 1956 альбо Пазнаньскі чэрвень (польск.: Poznański Czerwiec) — першыя з некалькіх масавых пратэстаў супраць урада Польскай Народнай Рэспублікі. Дэманстрацыя рабочых, якія патрабавалі паляпшэння ўмоў працы, пачалася 26 чэрвеня 1956 года ў Познані на заводзе Цэгельскага і была сустрэнута жорсткім супрацівам.
Хуткія факты Дата, Месца ...
Пазнаньскія пратэсты 1956 |
---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна |
|
Дата |
28–30 чэрвеня 1956 года |
Месца |
Познань, Польская Народная Рэспубліка |
Вынік |
Перамога дзяржаўных ваенных; пачатак польскага кастрычніка |
Праціўнікі |
Пратэстоўцы
| ПНА, Корпус унутранай бяспекі, Служба бяспекі
|
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
100 тысяч, у тым ліку менш за 200 узброеных
| 10 тысяч, 390 танкаў
|
|
Страты |
57-100+ забіта, 600 паранена
| 8 забіты, некалькі параненых
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Натоўп колькасцю каля 100 тысяч чалавек сабраўся ў цэнтры горада, недалёка ад будынка Міністэрства грамадскай бяспекі. Каля 400 танкаў і 10 тысяч салдат Народнай арміі Польшчы і Корпуса ўнутранай бяспекі пад камандаваннем польска-савецкага генерала Станіслава Паплаўскага былі накіраваныя на задушэнне пратэстаў, у выніку чаго быў адкрыты агонь супраць пратэстоўцаў.
Колькасць загінулых, паводле розных дадзеных, склала ад 57 да больш, чым 100 чалавек, у тым ліку 13-гадовы хлопчык Ромэк Стшалкоўскі. Сотні людзей былі паранены. Пазнаньскія пратэсты былі важнай вяхой на шляху да ўстаноўкі менш залежнага ад СССР урада ў Польшчы ў кастрычніку.