японскі анімацыйны фільм 2013 году From Wikipedia, the free encyclopedia
«Падымаецца вецер» (яп.: 風立ちぬ кадзэ таціну) — поўнаметражны анімацыйны фільм рэжысёра Хаяо Міядзакі, зняты на студыі «Гіблі» і выпушчаны ў 2013 годзе[6].
Падымаецца вецер | |
---|---|
яп.: 風立ちぬ | |
Жанр | драматычны фільм, біяграфічны фільм, анімэ-фільм[d] і гісторыя сталення[d][1] |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
На аснове | The Wind Has Risen[d] |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Аператар | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | Toho[d], Cirko Film[d][2][3], Netflix і HBO Max |
Працягласць | 126 хв. |
Бюджэт | 30 000 000 $ |
Зборы | 136 533 257 $[4], 5 209 580 $[4] і 12 020 000 000 ¥[5] |
IMDb | ID 2013293 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фільм заснаваны на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў. Акрамя сапраўднага лёсу вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет — гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер»[7].
Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША як найлепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). На прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.