![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Teens_sharing_a_song.jpg/640px-Teens_sharing_a_song.jpg&w=640&q=50)
Падлетак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падле́так — юнак альбо дзяўчына ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце. Сучасная навука вызначае падлеткавы ўзрост у залежнасці ад краіны (рэгіёну пражывання) і культурна-нацыянальных асаблівасцей, а таксама полу (ад 12—14 да 15—17 гадоў).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Teens_sharing_a_song.jpg/640px-Teens_sharing_a_song.jpg)
У 12—17 год у падлеткаў узмацняюцца другасныя палавыя прыкметы. У дзяўчын з'яўляюцца менструацыі: гэта прыкмета таго, што ў яечніках пачалі развівацца і спець яйцаклеткі. Да 12—15 гадоў у хлопчыкаў пачынаецца рост валасянога покрыву на твары, целе, падпахавых упадзінах, узнікаюць палюцыі — першая прыкмета палавога паспявання юнакоў.
Звычайна гэты ўзрост завуць пераходным. У гэты час у падлеткаў узнікаюць частыя звады з бацькамі, хтосьці з падлеткаў шукае сябе, свае мэты ў жыцці, захапляецца філасофіяй, імкнецца даведацца больш пра процілеглы пол. Так і ўзнікаюць адносіны паміж падлеткамі і камунікаванне падлеткаў.