Падка́меншчыкі, бычкі-падкаменшчыкі (Cottus) — род рыб сямейства падкаменшчыкавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня да 12 см. Галава вялікая, пляскатая. Вочы чырванаватыя, на верхнім баку галавы. Цела голае, шаравата-бурае або зеленаватае, з цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 2 (першы меншы за другі).
Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі, зрэдку трапляюцца ў перадвусцевых участках мора. На Беларусі сустракаецца падкаменшчык звычайны.
Донныя маларухомыя жывёлы. Актыўныя на змярканні і ноччу. Жывуць паасобку ў водных зарасніках або пад камянямі (адсюль назва). Кормяцца лічынкамі насякомых, ікрой і маляўкамі рыб. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, потым ахоўвае ікру і малявак.
- Петрыкаў А. Падкаменшчыкі // БЭ ў 18 т. Т. 11. — Мн.: БелЭн. 2000.