Падзенне Гранады адбылося 2 студзеня 1492 года пасля некалькіх месяцаў аблогі горада, стаўшы кульмінацыяй так званай Гранадскай вайны 1482—1492 гг. Горад быў захоплены Каралеўствам Кастылія і Леон. Перадачу Гранады рэгуляваў спецыяльна заключаны Гранадскі дагавор (1491), які складаўся з 77 пунктаў. Разам з падзеннем Гранады спыніў існаванне Гранадскі эмірат. Узяцце Гранады азначала канец 780-гадовай мусульманскай прысутнасці на Іберыйскім паўвостраве і канец Рэканкісты. Пасля гэтай перамогі хрысціянскае каралеўства сталі зваць Іспаніяй.
Хуткія факты Падзенне Гранады, Дата ...
Падзенне Гранады |
---|
Асноўны канфлікт: Рэканкіста |
Здача Гранады іх іспанскім вялікасцям Ізабеле і Фердынанду. Франсіска Прадылья, 1882. |
Дата |
2 студзеня 1492 |
Месца |
Гранада (Іспанія) |
Вынік |
Капітуляцыя маўраў, знішчэнне Гранадскага эмірата |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
Радрыга Понсэ дэ Леон
| Баабдыль
|
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
30 000 забітых і параненых
| 28 000 забітых, параненых і палонных
|
|
|
Закрыць