From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча Гарошчак[1][2]) (1925—1994) — савецкі ваенны дзеяч[3]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Падпалкоўнік[4] запасу.
Павел Антонавіч Гарошак | |
---|---|
Павел Антонович Горошек | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1994 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў |
сухапутныя войскі Бранятанкавыя і механізаваныя войскі |
Гады службы | 1943—1946 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча — Гарошчык) нарадзіўся 10 чэрвеня 1925 года ў вёсцы Нованікалаеўка Стэрлітамакскага кантона Башкірскай АССР РСФСР СССР (цяпер вёска Фёдараўскага раёна Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы ў суседняй вёсцы Пакроўцы . У верасні 1941 года П. А. Гарошак паступіў у Стэрлітамакскую фельчарскую школу, з другога курсу якой ў 1943 годзе быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Фёдараўскім райваенкаматам Башкірскай АССР і накіраваны на курсы кулямётчыкаў у Рыжскае пяхотнае вучылішча, якое знаходзілася ў эвакуацыі ў Стэрлітамаке.
У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі радавы П. А. Гарошак з верасня 1943 года на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку ў складзе 1-га мотастралковага батальёна 69-й механізаванай брыгады 9-га механізаванага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі Варонежскага[3] (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-га Украінскага) фронту[3]. Удзельнік бітвы за Дняпро. 22 верасня 1943 года перадавыя часткі 69-й брыгады выйшлі да Дняпра і на падручных сродках фарсіравалі раку ў раёне вёскі Зарубінцы[5] Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці Украінскай ССР і занялі плацдарм на правым беразе. У перадавой групе быў і радавы Гарошак. Да сямі гадзін раніцы фарсіраваў Дняпро ўвесь 1-ы мотастралковы батальён. Немцы паспрабавалі ліквідаваць плацдарм, кінуўшы ў бой вялікую колькасць пяхоты, танкі і авіяцыю. Але да чатырох гадзін вечара ўсе атакі праціўніка, былі адбітыя. У ходзе бою быў цяжка паранены санінструктар батальёну. Павел Антонавіч застаўся адзіным на плацдарме медыкам і таму быў пераведзены ў санітары . За шэсць гадзін баявых дзеянняў радавы Гарошак аказаў дапамогу 26 байцам і камандзірам, вынес з зоны абстрэлу 32 параненых салдата са зброяй[3]. Калі абстаноўка патрабавала, радавы Гарошак браўся за аўтамат, знішчыўшы за час бою 9 нямецкіх салдат.
У наступным Павел Антонавіч удзельнічаў у баях на Букрынскім плацдарме і ў вызваленні сёлаў Грыгарыўка і Малы Букрын. У кастрычніку 1943 года 69-я механізаваная брыгада была ўтойліва перакінутая на Люцежскі плацдарм і прымала ўдзел у Кіеўскай наступальнай аперацыі . 17 лістапада 1943 года указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР чырвонаармейцу Гарошку Паўлу Антонавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Па патрабаванні батальённага ваенурача радавы П. А. Гарошак так і застаўся санітарам. У гэтай пасадзе ён удзельнічаў і ў Кіеўскай абарончай аперацыі . У канцы снежня 1943 года Паўла Антонавіча адкамандзіравалі на вучобу ў Саратаўскае танкавае вучылішча , якое ён скончыў у 1945 годзе.
Пасля вайны малодшы лейтэнант П. А. Гарошак яшчэ год служыў у бранятанкавых і механізаваных войсках . У 1946 годзе ён звольніўся ў запас[3]. Жыў у горадзе-героі Мінску. У 1951 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут[3]. Працаваў у міністэрстве дзяржаўнага кантролю Беларускай ССР, затым у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У Сеціве часта сустракаецца інфармацыя, што перад выхадам на пенсію падпалкоўнік запасу П. А. Гарошак займаў пасаду міністра юстыцыі БССР, але гэты факт з’яўляецца шырока распаўсюджанай памылкай[6]. 19 кастрычніка 1994 года Павел Антонавіч памёр. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках горада Мінска Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.