(пам. 1555) біскуп луцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 1490—1555) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.
Павел Аляксандравіч Гальшанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Войцех Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Ежы Хвальчэўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Ян з княжатаў літоўскіх | ||||||
Пераемнік | Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | 1490[1] ці каля 1485 | ||||||
Смерць |
1555 ці 4 верасня 1555 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Гальшанскія | ||||||
Бацька | Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі | ||||||
Маці | Соф’я Судзімонтаўна[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1504 годзе вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў Вільні. З 1507 года[2] — біскуп луцкі. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Латэранскім саборы[2]. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. З 1536 года — біскуп віленскі.
Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.
Пахаваны ў віленскім Кафедральным саборы. Надмагілле створана ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 года[3][4].
У Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскага[5]. У 2001 годзе быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне, а намаляваны на ім жамойцкі біскуп XVII стагоддзя Казімір Пац[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.