Паняцце парытэт пакупной здольнасці (ППЗ; англ.: purchasing power parity, PPP) можа быць выкарыстана ў розных кантэкстах:

  • Згодна з тэорыяй аб парытэце пакупной здольнасці на адну і тую ж суму грошай, пералічаную па бягучым курсе ў нацыянальныя валюты, у розных краінах свету магчыма набыць адну і тую ж колькасць тавараў і паслуг пры адсутнасці транспартных выдаткаў і абмежаванняў па перавозцы.
  • Пад парытэтам пакупной здольнасці можа разумецца таксама фіктыўны абменны курс двух або некалькіх валют, разлічаны на аснове іх пакупной здольнасці безадносна да пэўных набораў тавараў і паслуг.
Thumb
ВУП на душу насельніцтва, пералічаны па парытэце пакупной здольнасці ў доларах ЗША (па стане на 2005)
* Максімум : Люксембург - 58600 дал. (Ватыкан не даследаваўся)
* Мінімум : Усходні Тымор - 400 дал.
* Сярэдняе па ўсім свеце : 8800 дал.
* Сума па ўсім свеце : 55,5 трыльёнаў дал.

Тэорыя

Тэорыя парытэту пакупной здольнасці была сфармуляваная Густавам Каселем (Gustav Cassel), а таксама прадстаўнікамі Саламанкскай школы: Дамінга дэ Сотам, Пэдра дэ ла Гаскам, Марцінам дэ Аспількуэта Наварам, Томасам дэ Меркадо і Дамінга дэ Баньесам. У адпаведнасці з дадзенай тэорыяй натуральным значэннем курсаў валют з'яўляецца значэнне, якое адпавядае парытэту пакупной здольнасці.

Калі курс валюты А да валюце Б перавышае парытэтнае значэнне, становіцца выгадным купляць тавары ў краіне Б і экспартаваць іх у А. Гэта павялічвае прапанову тавараў у краіне А, попыт на тавары ў краіне Б, попыт на валюту краіны Б і прапанову валюты краіны А, што вядзе да вяртання курсаў да парытэтных суадносін.

Прыклад: калі цана адзінкі тавару ў Расіі 30 рублёў, а ў ЗША - 2 долара, то курс рубля да долара павінен складаць 15 рублёў за долар. Калі курс складае 25 рублёў за долар, то купляючы тавар у Расіі (за 30 рублёў), прадаючы ў ЗША (за 2 долара) і абменьваючы 2 долара на 50 рублёў па бягучым курсе, на кожнай такой угодзе можна атрымліваць прыбытак, які складае 20 рублёў на адзінку тавару. Адпаведна, кошты на тавар у ЗША будуць зніжацца, кошт на тавар у Расіі - расці, а курс долара да рубля - зніжацца. У выніку будзе дасягнута раўнавага на новым узроўні цэнаў і курсу (да прыкладу, тавар каштуе 1,7 долараў у ЗША, 34 рубля ў Расіі, курс долара - 20 рублёў за долар).

Паколькі функцыянаванне мадэлі парытэту пакупной здольнасці магчыма толькі ва ўмовах вольнага руху тавараў і грошай, на практыцы валютныя курсы могуць істотна адхіляцца ад парытэту (чым больш мытныя пошліны, экспартныя і імпартныя абмежаванні, транспартныя выдаткі, тым большае разыходжанне паміж намінальным курсам валют і парытэтным значэннем неабходна для таго, каб змяненне аб'ёмаў і структуры экспарту і імпарту было эканамічна апраўданым). Плюс да гэтага, трэба ўлічваць, што попыт на тую ці іншую валюту на біржы залежыць ад вельмі многіх іншых фактараў.

Прыклады

Розныя міжнародныя арганізацыі (Сусветны банк, Еўрастат) публікуюць эканамічныя паказчыкі для розных краін у адзінай валюце (часцей за ўсё ў доларах ЗША), выкарыстоўваючы абменныя курсы, разлічаныя на аснове парытэту пакупной здольнасці.

Папулярным прыкладам выкарыстання парытэту пакупной здольнасці з'яўляецца «індэкс Біг-Мака», які рэгулярна вылічае і публікуе англійскі штотыднёвік The Economist. Індэкс вылічаецца на падставе коштаў "Біг Мака" у рэстаранах McDonalds у розных краінах і ўяўляе сабой альтэрнатыўны абменны курс.

Яшчэ адзін меней вядомы індэкс - "індэкс iPod" - разлічваецца аўстралійскім інвестыцыйным банкам Commonwealth Securities на аснове цэн папулярнага MP3-прайгравальніка фірмы Apple у розных краінах. [1]

Супастаўны ўзровень коштаў

Thumb
Thumb
Супастаўны ўзровень коштаў па краінах свету ў 2003 годзе. Узровень цэн у эканоміцы ЗША прыняты за базавы, таму для краіны 100

Супастаўны ўзровень коштаў па краінах свету ў 2003 годзе. Узровень цэн у эканоміцы ЗША прыняты за базавы, таму для краіны 100. Як відаць з малюнка, існуе нейкая залежнасць паміж ВУП па ППС і супастаўным узроўнем цэн (чым большы ВУП па ППС, тым вышэй супастаўны ўзровень коштаў). Бярмуды маюць самы высокі ўзровень коштаў, 154, таму, тавары, якія прадаюцца на Бярмудах, на 54% даражэй, чым у ЗША.

Зноскі

  1. Ксенія Калкунова.. iPod(недаступная спасылка). часопіс "Эксперт" (5 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2012. Праверана 23 снежня 2011.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.