From Wikipedia, the free encyclopedia
Ох — паводле звестак фалькларыста М. Федароўскага, дух у беларускіх народных вераваннях. Барадаты, маленькі чалавечак, які жыве пад зямлёю. Калі нехта, бядуючы, уздыхне: «Ох!», ён вылезе з-пад зямлі і спытае: «Чаго патрабуеш?». Калі чалавек не спалохаецца і раскажа, чаго хоча, то Ох абавязкова дапаможа яму[1].
З'яўляецца ў народнай казцы «Ох і залатая табакерка», дзе спачатку штодзень корміць хлопчыка-сірату Янку, а потым дорыць яму чароўную табакерку. У іншых казках («На чужое паквапішся - сваё страціш») прысутнічае вобраз бязыменнага маленькага дзядка, які прыходзіць на дапамогу ў час бяды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.