![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Otep%25C3%25A4%25C3%25A4_-_wmee-007.jpg/640px-Otep%25C3%25A4%25C3%25A4_-_wmee-007.jpg&w=640&q=50)
Отэпя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Отэпя[3] (эст.: Otepää, раней эст.: Nuustaku) — унутрываласны горад у Эстоніі, у павеце Валгамаа, адміністрацыйны цэнтр воласці Отэпя. Вядомы як міжнародны цэнтр зімовага спорту і турызму, дзе часам праходзяць адборачныя туры чэмпіянатаў Еўропы і этапы кубка свету. З 1996 года Отэпя носіць неафіцыйны тытул «зімовай сталіцы» Эстоніі (у адрозненне ад Пярну — «летняй сталіцы» краіны). У Отэпя знаходзіцца спартыўны цэнтр «Tehvandi Sports Center» (Tehvandi Spodikeskus), дзе рэгулярна праходзяць спартыўныя мерапрыемствы: у прыватнасці, у 2010 і 2015 гадах горад стаў месцам правядзення чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Замак Одэнпэ. Музей эстонскага сцяга.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||
Закрыць