![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Hosea_rex.jpg/640px-Hosea_rex.jpg&w=640&q=50)
Осій (цар ізраільскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Осій (іўр.: הוֹשֵׁעַ, стар.-грэч.: Ὡσηέ) — сын Ілы, апошні цар ізраільскі (730 — 722 да н.э.). Пры ім Самарыя была захоплена і разбурана асірыйскім царом Сарганам II. Царскі сталец Осій заняў праз забойства свайго папярэдніка. Каб вызваліцца ад асірыйскай залежнасці, Осій пайшоў на саюз з егіпецкім фараонам. Тады, апераджаючы далейшы ход падзей, асірыйскі цар Салманасар V захапіў Осія і пасадзіў у турму, а сам прайшоўся па ўсёй яго дзяржаве і ўзяў у аблогу Самарыю, якую трымаў у асадзе 3 гады. На 9-м годзе валадарства Осія Самарыя была захоплена Сарганам II, а яе жыхары пераселены ў розныя месцы Асірыйскай дзяржавы, дзе многія з іх асіміляваліся і прынялі іншае веравызнанне[1].
Хуткія факты Осій, Нараджэнне ...
Осій | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 759 да н.э. |
Смерць | 723 да н.э. |
Бацька | Elah[d] |
![]() |
Закрыць