From Wikipedia, the free encyclopedia
Осрык (стар.-англ.: Osric; загінуў у 634) — кароль Дэйры, кіраваў у 633—634 гадах (паводле іншых звестак 632—633). Стрыечны брат караля Нартумбрыі Эдвіна Святога, сын яго дзядзькі па бацьку Этэльрыка.
Осрык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-англ.: Osric | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдвін Святы | ||||||
Пераемнік | Освальд Святы | ||||||
Нараджэнне | 1 тысячагоддзе | ||||||
Смерць |
634
|
||||||
Бацька | Ælfric[d] | ||||||
Дзеці | Oswine of Deira[d] |
Осрык і яго браты пры жыцці Эдвіна знаходзіліся ў выгнанні ў Ірландыі. Пасля гібелі Эдвіна Осрык быў абраны каралём, але змог замацавацца толькі ў Дэйры, тады як у Берніцыі каралём стаў Энфрыт, сын Этэльфрыта. Паводле сведчанняў Беды Вялебнага, Осрык быў хрышчоны біскупам ёркскім Паўлінам, але, атрымаўшы прастол, вярнуўся да язычніцтва.
Улетку 634 года (па іншых звестках, 633 года) Осрык аблажыў караля Гвінеда Кадвалана, верагодна, у Ёрку. Аднак, паводле слоў Беды, Кадвалан з усімі сваімі сіламі «адважыўся на раптоўны манеўр, заспеў Осрыка знянацку і перабіў разам з ім усё яго войска».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.