Оскар Рамера
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рамера.
О́скар Арну́льфа Раме́ра і Гальда́мес (ісп.: Óscar Arnulfo Romero y Galdámez, мансеньёр Рамера; 15 жніўня 1917, Сьюдад Барыяс — 24 сакавіка 1980, Сан-Сальвадор) — каталіцкі святар, чацверты архібіскуп Сан-Сальвадорскі. На пасадзе выступаў супраць галечы, сацыяльнай няроўнасці, забойстваў і катаванняў, і сам быў забіты падчас служэння.
Хуткія факты Оксар Рамера, 2-і Roman Catholic Bishop of Santiago de María[d] ...
Закрыць
У 1997 годзе залічаны да Слугаў Божых, шануецца таксама ў англіканскай і лютэранскай цэрквах. яго статуя знаходзіцца сярод дзесяці мучанікаў XX стагоддзя, размешчаных над Вялікімі заходнімі дзвярыма Вэстмінстэрскага абацтва ў Лондане.