From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Абдэль Азіза ібн Сауда — дзяржаўная ўзнагарода Саудаўскай Аравіі за грамадзянскія заслугі.
Ордэн караля Абдэль Азіза | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | араб. وسام عبد العزيز آل سعود | ||
Краіна | |||
Тып | ордэн[d] | ||
Дата заснавання | 20 сакавіка 1971 | ||
Статус | уручаецца | ||
Малодшая | Ордэн караля Фейсала | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пра стварэнне ордэна ў гонар першага караля Саудаўскай Аравіі Абдэль Азіза ібн Сауда было абвешчана 20 сакавіка 1971 года. Гэтым жа указам быў заснаваны вышэйшы ордэн Бадра.
Першае ўзнагароджанне ордэнам Абдэль Азіза адбылося ў 1976 годзе.
Ордэнам ўзнагароджваюцца падданыя Саудаўскай Аравіі, а таксама замежнікі за заслугі перад дзяржавай і кіруючай дынастыяй. Узнагароджанне падданых Саудаўскай Аравіі адбываецца строга ад ніжэйшай ступені да вышэйшай, пры гэтым наступнае ўзнагароджанне не можа адбывацца менш чым праз пяць гадоў.
Ордэнскія планкі | ||||||
Кавалер 1 класа | Кавалер 2 класа | Кавалер 3 класа | Кавалер 4 класа | Кавалер 5 класа | Кавалер 6 класа | Кавалер 7 класа |
Знак ордэна — залатая сяміпрамянёвая зорка, прамяні якой завостраныя і пакрытыя белай эмаллю. Паміж прамянямі залатыя лаўровыя галіны. На зорку накладзены сяміграннік белай і зялёнай эмалі з круглым медальёнам ўнутры. У медальёне надпіс на арабскай мове. Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе паўмесяца рагамі ўверх, двух шабляў, абцяжараных пальмавымі галінамі, падвешваецца да ордэнскай стужцы.
Зорка ордэна аналагічная знаку, але без пераходнага звяна.
Стужка ордэна зялёнага колеру з залатымі палоскамі, адлеглымі ад краю (для ордэна 2 класа — зваротных колераў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.