Ордэн Францыска Скарыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рдэн Францы́ска Скары́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Заснаваны ў 1995 пастановай Вярхоўнага Савета як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння.
Хуткія факты Ордэн Францыска Скарыны, Арыгінальная назва ...
Ордэн Францыска Скарыны | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Францыска Скарыны | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | Ордэн | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Першае | 18 лютага 1997 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
вышыня — 43 мм, шырыня — 39 мм, матэрыял — срэбра |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Пашаны | ||
Малодшая | Ордэн Маці | ||
![]() |
Закрыць
Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне:
- значныя поспехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа;
- за адмысловыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечае годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.
Ордэн Францыска Скарыны носіцца на левым боку і пры наяўнасці іншых ордэнаў змяшчаецца пасля ордэна Пашаны.