ваенны ордэн Швецыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Мяча (шведск.: Svärdsorden) — дзяржаўная ўзнагарода Каралеўства Швецыя.
Ордэн Мяча | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | шведск.: Svärdsorden | ||
Краіна | |||
Тып | рыцарскі ордэн[d], ваенная ўзнагарода[d] і ордэн[d] | ||
Дата заснавання | 23 лютага 1748 | ||
Статус | уручаецца | ||
Старэйшая | ордэн Серафімаў | ||
Малодшая | ордэн Палярнай зоркі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн быў заснаваны ў 1522 годзе каралём Густавам I Вазам[1], адноўлены 23 лютага 1748 года Фрэдрыкам I і пацверджаны каралём Адольфам Фрэдрыкам. 26 лістапада 1798 года кароль Густаў IV Адольф даў ордэну новы статут.
Ордэнам мяча ўзнагароджваліся толькі іыя, хто праславіўся ў ваеннай справе, і колькасць яго кавалераў ордэнскім статутам не вызначалася. Ордэн мяча спачатку меў дзве ступені. У 1772 годзе кароль Густаў III усталяваў яшчэ адну, вышэйшую, ступень ордэна — Вялікі крыж. У 1788 годзе Густаў III заснаваў новы знак адрознення ордэна — крыж з замест брошкі ў выглядзе мяча, які ўручаўся толькі тым, хто атрымаў над непрыяцелем знакамітую перамогу.
У цяперашні час ордэн мяча падзелены на шэсць ступеняў: пяць з іх прызначаны для ўзнагароджання афіцэраў, а шостая, «Ваенны крыж», уручаецца ніжнім воінскім чынам (заснаваны ў 1850 годзе). Ордэн таксама мае медаль заслуг (заснавана ў 1850 годзе). Вялікім крыжам і крыжам камандора I класа ўзнагароджваюцца толькі генералы і палкоўнікі, крыжамі камандора і рыцара I класа — выключна за ваенныя подзвігі. Ордэн мяча ступені рыцара ўручаецца афіцэрам у мірны час за выслугу 20 гадоў у афіцэрскім чыне, у ваенны час — у скарочаныя тэрміны, параненым гэты знак адрознення ўручаецца без пэўнага тэрміну.
Для кавалераў дзвюх вышэйшых ступеняў ордэна існавала асаблівае ордэнскае адзенне, якое яны апраналі ва ўстаноўлены дзень ордэнскага свята, пры ўзвядзенні ў камандорскую годнасць і ў іншых урачыстых выпадках.
З 1974 года каб забяспечыць «роўнасць усіх грамадзян Швецыі», падараванне каралеўскіх ордэнаў адбываецца толькі сярод членаў Шведскага Каралеўскага Дома, а таксама замежнікаў за намаганні на карысць Швецыі і яе інтарэсаў.
Усе мінулыя дзесяцігоддзі нямала прадстаўнікоў грамадскасці лічылі дадзенае правіла несправядлівым у адносінах да шведскіх грамадзян.
Дзякуючы подпісам, сабраным шведскім Фалерыстычным таварыствам, з 2018 года ў міжпарламенцкім камітэце абмяркоўвалася пытанне аб аднаўленні ўзнагароджання грамадзян Швецыі.
Ідэя аб узнагароднай рэформе была падтрымана станоўчымі водгукамі ад 81-га ведамства, навучальных устаноў, устаноў навукі і культуры, грамадскіх арганізацый.
19 красавіка 2022 года ўрад Швецыі ўнёс у Рыксдаг 51-старонкавы законапраект N 2021/22:232, які прадугледжвае рэформу ўзнагароднай сістэмы краіны.
Згодна з законапраектам будзе ўстаноўлена ўзнагароджанне ваенных — Каралеўскім ордэнам мяча, дзяржслужачых — Каралеўскім ордэнам Палярнай зоркі і прыватных асоб — Каралеўскім ордэнам Вазы.
15 чэрвеня 2022 года Рыксдаг Швецыі пасля чатырохгадзіннага абмеркавання практычна аднагалосна зацвердзіў закон N 2021/22:232, унесены 19 красавіка 2022 года ўрадам Швецыі аб рэформе ўзнагароднай сістэмы краіны.
Кандыдатуры на ўзнагароджанне будуць разглядацца спецыяльнай камісіяй Шведскай Каралеўскай акадэміі навук і зацвярджацца ўрадам.
Ордэн мае пяць ступеняў:
Да ордэна таксама адносяцца:
Колькасць кавалераў Вялікага крыжа і камандораў I класа была абмежавана — 24 чалавекі, не лічачы замежнікаў, узведзеных у гэтую годнасць.
Залаты, пакрыты з абодвух бакоў белай эмаллю, крыж мальтыйскага тыпу, плечы якога размешчаны па дыяганалі, з шарыкамі на канцах. У цэнтры, пакрыты сіняй эмаллю медальён, на якім вертыкальна стаіць, вастрыём уверх, меч, акружаны трыма шведскімі каронамі. З адваротнага боку крыжа такі ж медальён, на якім вертыкальна, вастрыём уверх, шпага, якая пранізвае лаўровы вянок, над якім па дузе надпіс PRO PATRIA («за Айчыну»). Усе выявы на медальёнах — залатыя. Паміж бакамі крыжа — залатыя шведскія кароны і залатыя ж, пакрытыя сіняй эмаллю, мячы (па два зверху і знізу і па адным па баках), перавітыя залатой стужкай. Крыж падвешаны да залатой каралеўскай кароны.
Зорка Вялікага крыжа — вялікі, срэбны, мальтыйскага тыпу крыж з шарыкамі на канцах. Паміж бакамі крыжа срэбраныя прамяні (ромбы), па-над якімі залатыя шведскія кароны. У цэнтры зоркі — залаты, пакрыты сіняй эмаллю медальён з мячом і трыма каронамі.
Ланцуг Вялікага крыжа складаецца з 18 звёнаў: 9 перавітых стужкай мячоў і 9 картушаў.
Стужка — жоўтая з вузкімі блакітнымі палоскамі па краях.
Кавалеры Вялікага крыжа носяць знак на шырокай стужцы праз правае плячо і зорку на левым баку грудзей. У асабліва ўрачыстых выпадках знак носіцца на ланцугу.
Такі ж крыж, некалькі меншага памеру, носіцца на вузкай стужцы на шыі.
Зорка — такая ж, як у ступені Вялікага крыжа, але без карон і прамянёў (ромбаў).
Такі ж, як у камандора I класа, крыж, носіцца на вузкай стужцы на шыі.
Такі ж крыж, але яшчэ больш меншага памеру і без мячоў па баках і знізу крыжа і без стужкі, якая іх абвівае. Носіцца на вузкай стужцы на грудзях (у пятліцы).
Такі ж, як у рыцара I класа, крыж, але не залаты, а срэбраны. Носіцца на вузкай стужцы на грудзях (у пятліцы).
Такі ж, як у рыцара I класа, носіцца на вузкай стужцы на шыі. Да крыжа старэйшай ступені (I класа) належыць брошка ў выглядзе мініяцюрнага мяча, носіцца на левым баку грудзей (яе можна ўбачыць на парадных партрэтах Аляксандра I, М. Б. Барклая дэ Толі і інш.); да крыжа малодшай ступені — брошка ў выглядзе двух перакрыжаваных мячоў, гэтак жа носіцца на левым баку грудзей.
Вялікім рыцарскім крыжам маглі ўзнагародзіць толькі ў ваенны час (войны з Расіяй) 1788—1790 і 1808—1809), Напалеонаўскай Францыяй (1805—1810 і 1813—1814), Даніяй (1808—1809). Выключэннем былі ўзнагароджанні Эжэна дэ Багарнэ (1823), Напалеона III (1861) і Карла Густава Манэргейма (1942). Вялікім рыцарскім крыжам I класа ўзнагароджвалі вышэйшых афіцэраў пачынаючы з камандзіра дывізіі, Вялікім рыцарскім крыжам — палкавых афіцэраў, пачынаючы з камандзіра батальёна.
Срэбраны крыж, ідэнтычны рыцарскаму, але без эмалі (эмаллю пакрыты толькі медальён з асабовага боку). Носіцца на вузкай стужцы на грудзях (у пятліцы).
Залаты або срэбраны, увянчаны каралеўскай каронай, дыск. З добрага боку: па вонкаваму боку па акружнасці надпіс KONUNG OCH FÄDERNESLAND («Кароль і Айчына»), а ў цэнтры меч і тры кароны (як на асабовым медальёне ордэна). З адваротнага боку: прамы надпіс у тры рады FÖR / KRIGSMANNA / FÖRTJENSTER. Носіцца гэтак жа на вузкай стужцы на грудзях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.