Ордэн Ганаровага легіёна (фр.: Ordre national de la Légion d'honneur) — французскі нацыянальны ордэн, заснаваны Напалеонам Банапартам 19 мая 1802 года па прыкладзе рыцарскіх ордэнаў. Паводле кодэкса Ганаровага легіёна і вайсковага медаля[1] гэта ганаровая арганізацыя мае статус і правы юрыдычнай асобы. Прыналежнасць да ордэна з'яўляецца найвышэйшым знакам адрознення, пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі. Прыём у члены ордэна ажыццяўляецца за выдатныя ваенныя ці грамадзянскія заслугі прэзідэнтам Французскай рэспублікі, які з'яўляецца гросмайстрам (grand maitre) ордэна. Ганаровы легіён гуляе, такім чынам, ролю адной з найважнейшых інстытуцый французскай дзяржавы і сімвалаў рэспублікі. За некаторымі выключэннямі, у ордэн не прымаюць пасмяротна[2]. Па сцвярджэнню генерала Дэ Голя, «Ганаровы легіён — гэта супольнасць эліты жывых»[3][4][5].
Хуткія факты Ордэн Ганаровага легіёна, I ступені ...
Ордэн Ганаровага легіёна |
---|
Ordre national de la Légion d'honneur |
I ступені |
|
II ступені |
|
III ступені |
|
Арыгінальная назва |
Ordre national de la Légion d'honneur |
Дэвіз |
Honneur et Patrie |
Краіна |
Францыя |
Тып |
ордэн |
Дата заснавання |
19 мая 1802 года |
Статус |
уручаецца |
Першае |
14 ліпеня 1804 |
Чарговасць узнагарод |
Старэйшая |
не |
Малодшая |
Ордэн Вызвалення |
Сайт |
legiondhonneur.fr (фр.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць