From Wikipedia, the free encyclopedia
Оберфельдфебель (ням.: Oberfeldwebel OFW або OF) — воінскае званне унтэр-афіцэра з партупеяй ва ўзброеных сілах Германіі (рэйхсвер, вермахт, бундэсвер).
Званне оберфельдфебеля знаходзіцца па старшынстве паміж воінскімі званнямі фельдфебеля і гаўптфельдфебеля.
Воінскае званне оберфельдфебель было ўпершыню ўведзена ў нямецкім Рэйхсверы ў 1920 годзе, а на пасады, прадугледжаныя гэтым званнем, былі прызначаны найбольш падрыхтаваныя і заслужаныя унтэр-афіцэры былой кайзераўскай арміі з баявым вопытам. У часы фашысцкай Германіі званне захавалася, у кавалерыі, артылерыі і супрацьпаветранай абароне яго называлі обер-вахмістр. У Вафен-СС гэты тытул з 1938 па 1945 год адпавядаў званню гаўптшарфюрар.
Званне оберфельдфебеля заставалася і пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў арміях Заходняй Германіі і Нацыянальнай народнай арміі ГДР (з 1956 па 1990).
Малодшае званне Фельдфебель |
Старэйшае званне Гаўптфельдфебель Оберфенрых |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.