Ніігата (прэфектура)
прэфектура ў Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніігата (яп.: 新潟県 Ніігата-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ніігата. Плошча прэфектуры складае 12 583,83 км²,[1] насельніцтва — 2 370 863 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 188,41 чал./км².
Хуткія факты Размяшчэнне, Краіна ...
![]() Прэфектура Ніігата на карце Японіі ![]() Карта прэфектуры Ніігата | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 37°37′ пн. ш. 138°52′ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Ніігата |
ISO 3166-2:JP | JP-15 |
Статыстыка | |
Плошча | 12 583,72 км² (5-я) |
% вады | 0,2% % |
Насельніцтва | (на 1 мая 2010) |
Усяго | 2 374 509 чал. (14-я) |
Шчыльнасць | 188,41 чал./км² |
Паветаў | 10 |
Муніцыпалітэтаў | 31 |
Сімволіка | |
![]() Сцяг прэфектуры |
|
![]() Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Камелія японская (Camellia japonica) |
Кветка | Цюльпан Геснера (Tulipa gesneriana) |
Птушка | Чырвонаногі ібіс (Nipponia nippon) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Хірахіка Ідзуміда |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ніігата.
Ніігата — адна з найбуйнейшых прэфектур Японіі, у ёй размяшчаецца найбольшая ў Японіі колькасць сінтаісцкіх свяцілішчаў. Яна з'яўляецца радзімай самурайскага заступніка Уэсугі Кэнсіна. Сучасная Ніігата вядомая сваімі папулярнымі горналыжнымі курортамі (Мёко).